2012-09-03 15:50:31

Закончылася сустрэча “Кола вучняў прафесара Ратцынгера”


RealAudioMP3 3 верасня ў Кастэль Гандольфа закончылася сустрэча “Кола вучняў прафесара Ратцынгера”, прысвечаная сёлета тэме экуменізма. Паводле старшыні гэтага аб’яднання былых студэнтаў Папы, кс. Стэфана Хорна, сёлетняя сустрэча была адной з найлепшых. Удзельнікі кола асабліва засяродзіліся на пытанні адносін паміж лютэранамі і католікамі ў Германіі і прыйшлі да высновы што яны не толькі палепшыліся, але пераўтварыліся ў сяброўства. Кс. Хорн адзначыў, што неабходна рабіць тыя крокі ў накірунку адзінтва якія магчыма, не думаючы толькі аб поўным адзінтве і таму тут важным з’яўляецца дыялог. “Святы Айцец заўсёды меў ідэю аб неабходнасці ачышчэння памяці. Над гэтай тэмай ён ўжо даўно працаваў. Канешне, гістарычныя факты не могуць быць выкрэсленымі, аднак важна тое, як яны успрымаюцца: пазбавіцца атрутнасці гэтыя канфлікты –сапраўднае аздараўленне. Гэта вельмі дапаможа для далейшай больш блізкай будучыні”, - сказаў святар.

Кс. Хор расказаў, што Святы Айцец, апавядаючы пра свае апошнія Апостальскія падарожжы, падкрэсліў, што быў уражаны радасцю з прычыны веры, якую ўбачыў у Беніне і Мескіцы, падчас сустрэчы сем’яў у Мілане. “У той час як на Кубе, грамадства не можа паказаць так свабодна пачуцці, якія мае ў сэрцы”, - сказаў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.