Бэнэдыкт XVI: кардынал Марціні – дбайны і верны Касцёлу пастыр
3 верасня ў Мілане
адбылося пахаванне кардынала Карла Марыя Марціні, які памёр 31 жніўня. Сам Святы Айцец
скіраваў спецыяльнае пасланне, якое было прачытана на пачатку пахавальнай літургіі.
Бэнэдыкт XVI адзначыў, што праз любоў і малітву, духоўна блізка з членамі ордэна іезуітаў,
да якога належаў памерлы, а таксама роднымі і тымі, хто паважаў і любіў кардынала
Марціні. “Ён быў чалавекам Божым, які не толькі вывучаў Святое Пісанне, але таксама
вельмі яго любіў, зрабіў святлом свайго жыцця (...) “дзеля большай хвалы Богу”, -
падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што менавіта па гэтаму кардынал Марціні “быў здольным
вучыць вернікаў і тых, хто шукае праўду, таму што адзінае Слова годнае быць выслуханым,
прынятым і выкананым – гэта Слова Божае, бо яно ўказвае шлях праўды і любові”. Пантыфік
нагадаў аб адкрытасці кардынала Марціні на сустрэчу і дыялог, адказваючы такім чынам
на заклік апостала Пятра быць “заўсёды гатовым адказаць усім хто пытаецца аб прычыне
надзеі якая ў вас”. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што іерарх быў уважлівым да складаных
сітуацый, а асабліва да людзей, якія адчувалі сябе пакінутымі, былі беднымі ці цярпелі
пакуты.