2012-09-02 15:19:05

Мілан: тысячы людзей развітваюцца з кардыналам Марціні


RealAudioMP3 Тысячы людзей праходзяць у маўклівай працэсіі, каб развітацца з памерлым 31 жніўня кардыналам Карла Марыя Марціні. Паток удзячных вернікаў і людзей, якія проста паважалі кардынала, не спыняецца ні днём ні ноччу. У міланскім катэдарльным касцёле, у якім выстаўлена цела памерлага і любімага ў Італіі іерарха, было арганізавана малітоўнае чуванне, якое сабрала тысячы вернікаў. Паводле дадзеных службы аховы парадку касцёла, святыню наведваюць каля 6 тыс. чалавек у гадзіну. Стала вядома, што ў пахаванні іерарха, якое адбудзецца 3 верасня, ад імя Бэнэдыкта XVI прыме ўдзел кардынал Анджэла Камастры.

Акрамя таго, сёння з памерлым развітаюцца наступнік кардынала Марціні на пасадзе арцыбіскупа Міланскага каррынал Дыяніджы Тэттаманцы і прэм’ер-міністр Італіі Марыё Монці, які таксама прыме удзел у пахаванні іерарха. Кардынал Карла Марыя Марціні будзе пахаваны ў катэдральным касцёле Мілана перад крыжам св. Карла Барамея – нябеснага апекуна горада.








All the contents on this site are copyrighted ©.