2012-08-31 14:08:33

Венгрыя: “Genfest” сабраў моладзь з больш чым 100 краін свету


RealAudioMP3 31 жніўня ў Будапешце пачалася сустрэча хрысціянскай моладзі “Genfest”, арганізаваная рухам “Факаляры”. У ёй прымае удзел каля 12 тыс. чалавек з больш чым 100 краін свету. Яны прыехалі ў сталіцу Венгрыі з верай у тое, што ўсеагульнае братэрства і аб’яднаны свет з’яўляюцца такімі высокімі ідэаламі, за якія варта нават аддаць жыццё. Гэту ідэю, яны будуць выражаць з дапамогай музычных і тэатральных пастановак, дыскусій і сведчанняў на шматлікіх будапешскіх плошчах і мастах. Дэвіз мерапрыемства цудоўна адлюстроўвае яго галоўную мэту “Будаваць масты братэрства”.

У першы дзень форума, яго ўдзельнікаў прывіталі прадстаўнікі мясцовых і нацыянальных уладаў Будапешта і Венгрыі, а невялікая дэлегацыя моладзі была прынята ў парламенце краіны. Акрамя таго, у праграме сустрэчы прадугледжаны тэлемасты з моладзю з Новай Зеландыі, Інданэзіі і Швецыі. Напрыканцы мерапрыемства будзе створаны Пастаянны сусветны цэнтр даследванняў узроўня братэрства, які атрымае прызнанне ААН. Апошняй падзеяй сустрэчы стане св. Імша, якую ўзначаліць арцыбіскуп Будапешскі Пэтэр Эрдо.

“Genfest” нарадзіўся дзякуючы ініцыятыве заснавальніцы “Факаляраў” Кьяры Любіч, а набыў актуальную форму у 1985 г. На працягу многіх гадоў гэты форум збірае моладзь верную ідэалам адзінства і бартэрства ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.