2012-08-31 10:51:43

Ватыканская газета аб фільме “Фундаменталіст паняволі”


RealAudioMP3 Марыць аб Амерыцы ў неадпаведны момант, дасягнуць поспеху да якога ішоў гадамі, менавіта 11 верасня 2001. Гэта адбылося з Чангізам, пакістанцам, галоўным героем папулярнага рамана Машын Аміды “Фундаменталіст паняволі”, паводле якога індыйская рэжысёр Міра Наір паставіла фільм, што адкрываў кінафестываль у Венецыі. Менавіта, на гэту стужку, паказаную па-за конкурснай праграмай кінафорума, звяртае увагу сённяшняя “L’Osservatore Romano”. “Разам з хмарачосамі-блізнятамі ў тую раніцу, калі была разбурана упэўненасць свету, знікла таксама і яго. Затым пачуццё падазронасці і адчужанасці, які ўрываюцца ў Злучаныя Штаты, паняволі прыводзяць яго на тэрыторыю насілля, сутыкнення”, - адзначае ватыканскае выданне.

Падкрэсліваецца, што фільм “Фундаменталіст паняволі” канешне не першы, прысвечаным гэтай тэме, але яго перспектыва новая, цікавая і не столькі адважная, колькі стрымана шляхетная. “Я хацела паспрыяць працэсу аздараўлення і прымірэння, каб пераадоліць блізарукасць, якая акружае нас, каб аднавіць дыялог паміж Усходам і Захадам, паміж ісламскім светам і ЗША, які да гэтага моманту з’яўляецца драматычным чынам спынены”, - прыводзіць словы рэжысёра фільма ватыканскае выданне. “Фільм і кніга, аб якіх кажу, ясна паказваюць, што існуе братэрства, узаемнае знаёмства, якое можа, калі мы гэтага захочам, вылячыць хваробу, якая закранула наша грамадства”, - адзначыла Міра Наір








All the contents on this site are copyrighted ©.