2012-08-30 12:19:33

Кітай: біскуп сфармуліраваў парады вернікам на Год веры


RealAudioMP3 Кітайскай біскуп Лукас Лі Джын Фен у 22 пунктах сфармуліраваў рэкамендацыі адносна лепшай падрыхтоўкі да перажывання Года веры, які пачнецца ў Каталіцкім Касцёле у кастрычніку 2012 г. Іерарх напісаў адмысловы пастырскі ліст пад назвай “Разважанні аб веры ў Год веры”. З дапамогай парадаў сфармуліраваных у ім ён вырашыў дапамагчы вернікам сваёй дыяцэзіі лепш падрыхтавацца да гэтай важнай падзеі.У пасланні біскуп падрабязна патлумачыў у чым заключаецца крызіс веры ў сучасным свеце, што такое адносіны паміж розумам і верай, верай і паганскімі звычаямі, аб чым кажа Адкрыццё Божае, Святое Пісанне, а таксама “сённяшніх апосталаў” – Касцёла і Папы.

Сярод канкрэтных парадаў іерарх падкрэсліў неабходнасць сведчання веры з боку святароў, глыбокага жыцця паводле ўласных харызматаў з боку законнікаў і членаў касцёльных рухаў. Іерарх прапанаваў арганізаваць у парафіях штотыднёвыя сустрэчы з мэтай вывучэння Бібліі і дакументаў Касцёла, а таксама малітоўныя спатканні. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на клопат аб літургіі. Біскуп падкрэсліў важнасць выкарыстання рэлігійных спеваў, і не дапускаць падчас св. Імшы народных.








All the contents on this site are copyrighted ©.