2012-08-29 15:40:09

“L’Osservatore Romano”: Паралімпіяда спрыяе з’яўленню новай культуры


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” нагадвае, што сёння ў Лондане ўрачыста адкрываюцца Паралімпійскія гульні і ў сувязі з гэтым змяшчае інтэрв’ю з былым паралімпійцам, плаўцом і старшынёй Паралімпійскага італьянскага камітэта Лукай Панкалі. На яго думку спаборніцтвы, якія пройдуць у Лондане, дасягнуць найвышэйшага узроўня па розных аспектах за ўсю гісторыю гэтага мерапрыемства. Лука Панкалі падкрэсліў, вялікую ўвагу СМІ да гэтай падзеі, чаго раней не было. Ён адзначыў таксама, што расказваць аб Паралімпійскіх гульнях важна для фарміравання новай культуры і ўспрыняцця інваліднасці.

На думку спартсмена ад першых спартыўных спаборніцтваў паміж інвалідамі ІІ Сусветнай вайны, якія праводзіліся ў 1948 г. па ініцыятыве доктара англійскага “Сток Мандэвільскага рэабілітацыйнага шпіталя” Людвіга Гутмана і першых Паралімпійскіх гульняў у Рыме, якія прайшлі ў 1960 г., гэтыя мерапрыемствы перажылі вялікія пазітыўныя змены. Яны звязаны як з тэхнічным аспектам, так і з усё большай увагай грамадства да руху паралімпійцаў.

“Я думаю, што людзі з інваліднасцю, калі маюць роўныя магчымасці, могуць стаць сапраўдным рэсурсам для грамадства ў якім мы жывём ”, - адзначыў Панкалі. Паводле яго, паралімпійцы, з’яўляюцца носьбітамі каштоўнасцяў ахвярнасці, надзеі, здольнасці рэагаваць у складаных сітуацыях і жадання ўзяць уласнае жыццё ў свае рукі, якое нашмат большае чым у людзей без інваліднасці. “Мы заўсёды працуем над тым, каб распаўсюджвалася культура нармальных адносін да інваліднасці, якая будзе адлюстроўваць узровень цывілізаванасці краіны. Мы не павінны забываць пра тое, што адметнасці ўзбагачаюць чалавецтва”, - адзначыў спартсмен.








All the contents on this site are copyrighted ©.