2012-08-29 12:42:04

Папа прывітаў групу міністрантаў з Францыі


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 29 жніўня Бэнэдыкт XVI прывітаў групу французскіх міністрантаў, які разам са сваімі душпастырамі прыбылі ў Рым, каб пазнаёміцца з вялікай хрысціянскай спадчынай Вечнага горада і памаліцца каля магіл святых апосталаў. Звяртаючыся да міністрантаў, Папа заклікаў іх усведамляць важнасць служэння, якое яны здзейсняюць у Касцёле. “Дарагія сябры, служэнне, якое вы верна рэалізуеце дазваляе вам быць асабліва блізкімі да Хрыста ў Эўхарыстыі. Вы маеце вялік гонар стаяць побач з алтаром і Панам. Будзьце святомымі важнасці гэтага служэння для Касцёла і саміх сябе. Гэта з’яўляецца для вас цудоўнай магчымасцю, каб узрастаць у сяброўстве і асабістых адносінах з Езусам”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI заклікаў міністрантаў не баяцца дзяліцца з іншымі радасцю, якую яны атрымліваюць ад прысутнасці побач з Богам! “Няхай ваша жыццё стане сведчаннем шчасця, якое паходзіць ад блізасці з Панам Езусам. І калі, ў адзін цудоўны дзень вы пачуеце, што ён кліча ісці за Ім шляхам святарства ці манаскага жыцця, адкажыце яму з шчодрасцю!”, - заклікаў Папа.

У пілігрымцы французскіх міністрантаў, якая праходзіць пад дэвізам “Служэнне Пану – гэта радасць чалавека і Бога” прымае удзел каля 2600 чалавек. Міністрантаў суправаджаюць 10 біскупаў і каля 100 святароў і семінарыстаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.