Бэнэдыкт XVI спачувае
ахвярам трагедыі на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Венесуэле, у выніку якога загінула
39 чалавек. У тэлеграме скіраванай на імя старшыні епіскапата гэтай краіны арцыбіскупа
Дыега Санчаса, Папа адзначыў, што моліцца аб вечным супакоі для памерлых і выражае
сваю блізкасць параненым і членам сем’ям загінуўшых. “Акрамя таго, Святы Айцец заклікае
усе грамадзянскія і касцёльныя супольнасці Венесуэлы з любоўю і ў духу хрысціянскай
салідарнасці аказаць дапамогу тым, хто згубіў жыллё і асабістую маёмасць”, - гаворыцца
ў пасланні падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ.Выбух на буйнейшым
у Венесуэле НПЗ, які знаходзіцца каля горада Амуай, адбыўся 25 жніўня каля 01.00 гадзіны
па мясцовым часе. Яго прычынай, хутчэй за ўсё стала уцечка газа. У выніку трагедыі
загінулі 39 чалавек, большасць з якіх складаюць ахоўнікі прадпрыемства, і яшчэ каля
80 атрымалі раненні. Былі пашкоджаны таксама каля 200 будынкаў на тэрыторыі завода
і за яго межамі.