2012-08-28 14:13:29

Кіпр: форум аб сацыяльнай еднасці Еўропы


RealAudioMP3 3-5 верасня ў сталіцы Кіпра, Нікасіі, пройдзе сустрэча на тэму сацыяльнай еднасці Еўропы, у якой прымуць удзел біскупы і дэлегаты епіскапатаў з розных краін Старога Кантынента. Яе арганізатарам з’яўляецца Камісія па сацыяльных пытаннях “Caritas in veritate” Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Адказныя за сацыяльную дзейнасць у лакальных Касцёлах абмяркуюць актуальныя праблемы ў гэтай сферы, якія турбуюць сённяшнюю Еўропу. Яны паразважаюць на чым сёння грунтуецца сацыяльная еднасць, якія фактыры ёй пагражаюць, ці аб’яднаная Еўропа можа забыць пра свае хрысціянскія карані, і якая роля Касцёла ў вырашанні сучасных сацыяльных праблем?

Працу форума адкрые кардынал Анджэла Баньяска, віцэ-старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. З дакладамі выступяць каталіцкія іерархі з розных краін кантынента, палітыкі, грамадскія дзеячы, некаторыя члены кіпрскага парламента.








All the contents on this site are copyrighted ©.