2012-08-28 11:17:37

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Італіі


RealAudioMP3 Вечарам 27 жніўня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на прыватнай аўдыенцыі прэм’ер-міністра Італіі Марыё Монці. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Паводле Залы Друку Апостальскай Сталіцы падчас сустрэчаў абмяркоўвалася актуальная сітуацыя ў Еўропе і асноўныя выклікі, якія стаяць перад краінамі кантынента. Акрамя таго Папа абмяркаваў з італьянскім прэм’ер-міністрам уклад, які грамадзяне, а асабліва маладое пакаленне, можа зрабіць для духоўнага і грамадскага развіцця Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.