2012-08-27 12:19:54

Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі французскіх міністрантаў


RealAudioMP3 27 жніўня Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што агульная аўдыенцыя ў сераду 29 жніўня адбудзецца на плошчы св. Пятра ў Рыме, а не ў летняй рэзідэнцыі рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа. Папа спецыяльна прыляціць у Ватыкан з огляду на вялікую колькасць пілігрымаў, якія прыбылі ў Вечны Горад. Напрыклад у пілігрымцы французскіх міністрантаў, якая праходзіць пад лозунгам: “Служэнне Пану – гэта радасць чалавека і Бога”, прымае ўдзел больш за 2.600 маладых людзей. Іх узначальваюць 10 біскупаў, сотні святароў і семінарыстаў. Паводле Залы Друку першапачаткова чакалася, што на сустрэчу са Святым Айцом прыбудзе толькі каля 600 міністрантаў. Аднак прыбудзе іх у чатыры разы больш.

У Францыі больш за 50-т тысяч міністрантаў. Іх пастаяннаму росту спрыяюць іх бацькі-католікі. Больш актыўна стаў працаваць з дзецьмі і моладдзю ўвесць Касцёл у Францыі. Іерархі ўсвядомілі, ў перыядзе крызісу пакліканняў, што самі пачыналі свой шлях да Бога і служэяння Яму з міністрантаў. Для шматлікіх французскіх святароў і законнікаў служэнне з дзяцінства пры алтары стала асноўнай прычынай паклікання.








All the contents on this site are copyrighted ©.