2012-08-26 13:10:35

У Велікабрытаніі праходзіць Кангрэс хрысціянскай працоўнай моладзі


RealAudioMP3 У ангельскім горадзе Алтон праходзіць да 5 верасня 2012 г.VIII Сусветны кангрэс хрысціянскай працоўнай моладзі. Ён адбываецца пад лозунгам: “Будаваць школу жыцця” . У форуме, які праходзіць кожныя 4 гады, прымаюць удзел маладыя рабочыя, студэнты, беспрацоўныя і часовыя работнікі, якія прыбылі больш як з 50-ці краін свету. У сваім спецыяльным паведамленні арганізатары сустрэчы падкрэслілі, што сярод тэмаў знаходзіцца разважанне над зборным вобразам маладога рабочага і выпускніка сёння. Такія мадэлі дазволяць рабатадаўцам на міжнародным узроўні лепш усвядоміць магчымасці і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца маладыя . “ У гэтым кантэксце ўдзельнікі сустрэчы будуць шукаць адказы, якія Касцёл можа даць на жыццёваважныя пытанні”, гаворыцца ў аб’яве Кангрэсу.

Ідэя стварэння Саюза хрысціянскай працоўнай моладзі нарадзілася ў Бельгіі ў 1925 г. па ініцыятыве кардынала Жозэ Кардэйна пад дэвізам:”Назіраць, абмяркоўваць, рэагаваць”. У яго ўвайшлі юнакі і дзяўчаты ва 14-30 гадоў, каб бліжэй пазнаёміцца з Евангеллем і сацыяльным навучаннем Касцёла. “Працаўнікі не з’яўляюцца машынамі ці жывёламі або рабамі. Гэта Божыя дзеці, супрацоўнікі і спадчыннікі Бога”, - не стамляўся паўтараць кардынал Кардэйн. Кардынал на пачатку ХХ ст. прароча навучаў улічваць уплыў прадукцыйнай працы на навакольнае асяроддзе. “Толькі каталіцкая арганізацыя маладых работнікаў, якая будзе займацца іх доляй, зможа вырашыць іх асноўныя жыццёвыя праблемы”, - казаў кардынал Кардэйна.

Міжнародная арганізацыя хрысціянскай працоўнай моладзі ставіць задачу евангелізацыі і адукацыі, якую вырашае праз нацыянальныя прадстаўніцтвы ў шматлікіх краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.