2012-08-26 13:03:10

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі”: перш трэба паверыць Богу, каб Яго пазнаць ( поўны тэкст)


RealAudioMP3 26 жніўня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Святы Айцец прывітаў сабраных каля Апостальскага палацу ў Кастэль Гандольфа і звярнуўся да іх з кароткай прамовай, ў якой нагадаў, што каб поўнасцю зразумець Езуса і Яго словы, трэба перш за ўсё верыць у Яго. “Дарагія браты і сёстры- прывітаз вернікаў Папа- У апошнія нядзелі мы разважалі над “хлебам жыцця”, пра які казаў Езус падчас сваёй прамовы ў Кафарнаўме пасля таго як Ён накарміў тысячы асоб пяццю хлябамі і двума рыбамі. Сённяшняе Евангелле паказвае рэакцыю вучняў на гэту прамову Езуса, рэакцыю, якую сам Хрыстус, свядома правакаваў. Перш за ўсё евангеліст Ян, які прысутнічаў у Сінагозе разам з іншымі апосталамі,напісаў, што “з гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім” ( Ян 6,66). Чаму? Таму, што яны не певерылі словам Езуса, які казаў: “Я- хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе спажываць гэты хлеб, будзе жыць вечна (Ян 6,51,54). Гэтае адкрыццё засталося для іх незразумелым, таму што прымалі яго толькі ў матарыяльным сэнсе, а ў гэтых словах была абвечшана пасхальная таямніца Езуса, у якой Ён аддаў сябе самога дзеля збаўлення свету.

Бачачы, што шматлікія Яго вучняў не ішлі ўжо за Ім, Езус звярнуўся да апосталаў, са словамі: “Ці і вы таксама хочаце адысці?” ( Ян 6, 67). Так як у іншых выпадках апостал Пётр адказаў ад імя Дванаццаці: “Пане, да кого мы пойдзем? Ты маем словы жыцця вечнага. А мы паверылі і пазналі, што Ты ёсць Святы Бога” ( Ян 6,68-69). На значэнне гэтых слоў даў нам выдатны каментар св. Аўгустын, які сказаў: “Ці вы бачыце як Пётр, дзякуючы ласцы Бога і пад натхненнем Святога Духа, зразумеў словы Хрыста? Чаму зразумеў? Таму, што верыў. Ты маеш словы жыцця вечнага, Ты даеш нам жыццё вечнае, ахвяроўваючы нам сваё Цела і сваю Кроў. І мы паверылі і пазналі. Пётр не гаворыць: мы пазналі і паверылі, але мы паверылі і пазналі. Мы паверылі, каб змагчы пазнаць. Калі б мы жадалі перш пазнаць, а затым паверыць, мы не змаглі б ні пазнаць ні паверыць. У каго мы паверылі і што мы пазналі? Што Ты з’яўляешся Хрыстом, Сынам Бога, гэта значыць, што Ты з’яўляешся самым жыццём вечным, і ў целе і крыві Ты даеш нам тое, чым з’яўляешся сам”. ( Каментарый на Евангелле ад Яна, 27, 9).

Нарэшце Езус ведаў, што таксама і сярод 12 апосталаў быў адзін, які не верыў: Юда. Таксама і Юда мог адыйсці ад Езуса, як зрабілі гэта шматлікія іншыя вучні. Ён адыйшоў бы калі б быў сумленным чалавекам. Аднак застаўся з Езусам. Застаўся не дзеля веры, не дзеля любові, але з сакрэтным намерам помсціцца на Настаўніку. Чаму? Таму, што Юда адчуваў сябе, што здрадзіў яго Езус і таму вырашыў, што таксама і ён зрадзіць Яго. Юда быў зэлотам і чакаў на такога Месію, які пераможа, які будзе кіраваць паўстаннем супраць рымлянаў. Але Езус расчараваў гэтыя яго чаканні. Праблема ў тым, што Юда не пакінуў Езуса, і яго найбольшай заганай была крывадушнасць, якая з’яўляецца знакам д’ябла. Вось чаму Езус сказаў да Дванаццаці? “Адзін з вас- д’ябал” ( Ян 6,70). Памолімся да Панны Марыі, каб дапамагла нам верыць у Езуса, як св. Пётр і каб мы былі заўсёды шчырымі з Ім і з усімі людзьмі”

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец традыцыйна прывітаў пілігрымаў на розных мовах і пажадаў ім добрай нядзелі.








All the contents on this site are copyrighted ©.