2012-08-25 13:10:20

Хрысціяне з Індыі сталі аўтарамі лозунга Тыдня малітвы за адзінства хрысціян


RealAudioMP3 Саюз хрысціянскіх студэнтаў Індыі сумесна з Агульнаіндыйскай каталіцкай ўніверсітэцкай федэрацыяй і Нацыянальнай радай Касцёлаў краіны выбралі лозунг для наступнага Тыдня малітваў за адзінства хрысціян, які пройдзе 18-25 студзеня 2013 г. Ён узяты са cтаразапаветнай Кнігі Міхея: “Што Бог патрабуе ад цябе?”. Выбраная тэма, як яны падкрэслілі ў сваіх інфармацыйных матарыялах, бярэ натхненне з барацьбы далітаў, недатыкальных ( значыць членаў найніжэйшай касты ў краіне), за свае правы. Лозунг заклікае да справядлівасці, бо па “шматлікіх ўмовах сітуацыю Божага народа ў дні прарока Міхея можна параўнаць з тым, што даліты сёння зазнаюць ў Індыі". “Яны таксама сутыкаюцца з прыгнётам і несправядлівасцю з боку тых, хто імкнецца пазбавіць іх правоў і годнасці”,- чытаем у паведамленні індыйскіх хрысціян.

Іх матарыялы для падрыхтовак да Тыдня малітваў за адзінтьсва хрысціян, Сусветная Рада Цэркваў сумесна з Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству апублікуе ў чатырох мовах: на ангельскай, французскай, іспанскай і нямецкай.








All the contents on this site are copyrighted ©.