2012-08-25 12:21:21

Папа назначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Перу


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Эдуарда Вэля Кірыбога, арцыбіскупа Куіто на пенсіі, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці, прысвечаныя 475-годдзю стварэння першай каталіцкай дыяцэзіі Куско ў Перу і ўсёй Паўднёвай Амерыцы.Святы пройдуць 24-28 кастрычніка. Дыяцэзія Куско была заснавана 5 верасня 1536 г. Паводле рашэння Святога Пасаду ў 1541г. дыяцэзія Куско перадала частку тэрыторый утворанай тады дыяцэзіі Лімы, а з падвышэннем яе да Мітраполіі сама ўвайшла ў яе.

У 1598 г. у Куско была заснавана дыяцэзіяльная семінарыя.

23 мая 1943 г. дыяцэзія Куско была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі. Сёння налічвае каля 1.5 млн вернікаў, якія складаюць пераважную большасць насельніцтва ў гэтым рэгіёне свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.