2012-08-25 12:08:21

Заклік папы Пія ХІІ да аднаўлення законнасці не губляе актуальнасці


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’ Osservatore Romano” публікуе без аніякіх выняткаў артыкул са сваёй газеты гадоў ІІ Сусветнай вайны Вітторыа Эмануэла Арланда, у якім былы старшыня Савета міністраў і будучы старшыня Палаты дэпутатаў Італіі каментаваў Каляднае Пасланне 1942г. папы Пія ХІІ, дадзенае праз Ватыканскае радыё. Тагачасны палітычны дзеяч і юрыст спыняецца на сцверджанні Пантыфіка аб найпершай умове функцыянавання сацыяльнага жыцця – мірнага суіснавання, што з’яўляецца натуральным правам, якое адлюстроўвае права Божае.
Арланда спыняецца на словах Святога Айца, каб якнайхутчэй паўстала ў цэнтр “прываблівая прыгажосць справядлівага сацыяльнага парадку – ў веры, з моцай якой змагаюцца і выйграюць добрыя бітвы”. Гаворачы аб націску Папы на неабходнасць дзеяння дзеля аднаўлення грамадскага парадку, Арланда адзначаў: “Такім чынам ідзе працяг ідэй Прававой хрысціянскай школы ад часоў Аквіната:сцверджанне ідэі Дзяржавы, якую хрысціянства нясе праз горкую гісторыю чалавецтва. Дзяржавы, якая базуецца перш за ўсё на павазе Права (...) Пасланне ўтрымлівае дзве фундаментальныя ідэі, абедзве неабходныя і разам – дастатковыя”, - прыгадваў Вітторыа Арланда. Першай ён называе стаўленне аб тым, што “сацыяльнае жыццё не можа ніякім інакшым чынам існаваць, як толькі ў намаганні захоўваць, развіваць, удасканальваць асобу, якая можа ажыццяўляць нормы і каштоўнасці рэлігіі і культуры”. А другая – што “канцэпцыя права не можа разглядацца як самадастатковая норма, незалежная і індывідуальная”. У такой субардынацыі неабходна рэстаўраваць панаванне права, тлумачыць Арланда словы Папы.
“Да ўсяго чалавецтва звернуты заклік аб фундаментальнай патрэбе, якой не можа быць пазбаўлены ніводзін народ – ад самых развітых да самых прымітыўных – жыць у прававым грамадстве”, - цытуе сваю публікацыю часоў ІІ Сусветнай вайны сённяшняя “L’ Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.