2012-08-25 13:19:17

Ангольскі Біскуп: моцны прагрэс краіны за 10 гадоў мірнага будаўніцтва


RealAudioMP3 Біскуп дыяцэзіі Н’Датанда на поўначы Анголы Алмеіда Канда ў інтэрв’ю агенству “Angola Press” падкрэсліў уклад хрысціянскай супольнасці, якая складае 53 % насельніцтва Анголы, у прагрэс краіны. Пасля 27 гадоў грамадзянскай вайны, якая разбурала Анголу, за 10 мірных гадоў эканамічнае, сацыяльнае, культурнае - суцэльнае развіццё дазволіла на пастаяннае паляпшэнне жыцця грамадзян краіны Біскуп сказаў, што можна ўпэўнена рабіць выснову, што Ангола крочыць у напрамку трывалага развіцця, асабліва ў галіне абнаўлення і будаўніцтва інфраструктур.
“Мы спадзяемся, што гэты працэс не спыніцца, і што мы здолеем асягнуць пастаянства ўстойлівага і паступовага развіцця", - падкрэсліў біскуп Алмеіда Канда. Іерарх прызнаў, што краіна знаходзіцца на правільным шляху.
"Касцёл спадзяеца на ўдзел усяго грамадства ў бесперапынным прагрэсе Анголы”, - выказаў біскуп сваю думку грамадству краіны, дадаўшы, што толькі праз “заангажаванасць у працы ўсіх і кожнага можна разлічваць на пастаяннае ўзрастанне ўсяго ангольскага народу”.
Пра дынамічны прагрэс у Анголе сведчаць не толькі пазітыўныя статыстычныя дадзеныя, але і факт таго, што еўрапейская моладзь, асабліва партугальская, ўсё часцей пачынае працоўнае жыццё ў гэтай былой калоніі Партугаліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.