2012-08-24 17:25:45

Беларусь: пачаўся Кангрэс каталіцкіх СМІ


RealAudioMP3 24 жніўня ў Гродна, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі, пачаўся першы Кангрэс Каталіцкіх СМІ на якім католікі-журналісты з Беларусі падзеляцца вопытам і супольна паразважаюць аб будучыні каталіцкай камунікацыі. Удзельнікаў форума прывіталі Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі. Акрамя таго, з дапамога відэапасланняў, з прывітальным словам выступілі спецыялісты ў галіне каталіцкай камунікацыі з Ватыкана: арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшныя Папскай рады па сродках масавай камунікацыі і кс. Фэдэрыка Ламбардзі, дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Вітаючы католікаў-журналістаў з Беларусі арцыбіскуп Чэллі сказаў, што яны пакіканы быць сведкамі Езуса Хрыста, якога прынялі ў сваё сэрца, у розных сферах – у тым ліку і ў галіне камунікацыі. Ён адзначыў пазітыўнае значэнне інтэрнэту, які дае магчымасць асабіста дзяліцца з многімі сваёй верай. Арцыбіскуп Чэллі падкрэсліў, што з вялікай сімпатыяй сочыць за тымі намаганнямі, якія Касцёл у Беларусі робіць, каб пасланне Езуса гучала як мага гучней. “Касцёл можа пераказаць усім, праз сваё сведчанне, праўду аб Богу і чалавеку”, - сказаў кіраўнік Папскай рады.

Пасля ўступная часткі форума, журналісты выслухалі даклад выдатнага польскага рэжысёра Кшыштафа Зануссі на тэму “Што каталіцкае, што хрысціянскае, а што агульначалавечае? Католік у электронных медыя”. Сёння вечарам Кшыштаф Зануссі правядзе майстар-клас аб тым, “Як сведчыць праўду ў аўдыёвізуальных СМІ”.

Форум будзе працягвацца да нядзелі 26 жніўня. У яго рамках чакаюцца выступленні, круглыя сталы і майстар-класы з удзелам спецыялістаў не толькі з Беларусі, але таксама Польшчы, Расіі, Украіны і Латвіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.