2012-08-24 12:36:22

65-я гадавіна дыпламатычных адносінаў з Ліванам


RealAudioMP3 Апостальскае падарожжа Бэнэдыкта XVI у Ліван, якое пройдзе 14-16 верасня супадае з 65-годдзем дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і гэтай блізкаўсходняй краінай. Яны былі ўстаноўлены ў 1947 г. падчас пантыфікату Пія ХІІ. Першым Апостальскім нунцыем быў арцыбіскуп Альчыда Марына, а першым ліванскім паслом пры Святым Пасадзе – мараніт Чарльз Хэлоў, які ў наступстве стаў прэзідэнтам Лівана. У гэтай якасці ён сустракаўся з папай Паўлам VI, калі той спыняўся ў Бейруце падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Індыю. 17 сакавіка 1947 г. прымаючы даверчыя граматы першага пасла Лівана, Пій ХІІ выказваў сваю радасць і падтрымку ліванскаму народу ў сувязі з атрыманнем ім свабоды і незалежнасці. Папа звяртаў увагу, што “заклік Апостальскай Сталіцы аб неаходнасці маральнага фундамента для дасягнення сапраўднага міра і годнага мірнага суіснавання і супрацоўніцтва паміж народамі (...), знайшлі ў сэрцах ліванцаў глыбокае рэха прызнання”. Акрамя таго Пій ХІІ называў Ліван каштоўнай кропкай злучэння паміж заходнім і ўсходнім светам. Папа высока ацаніў адкрытасць і талеранатнасць да прадстаўнікоў розных рэлігій, якая заўсёды характарызавала гэту блізкаўсходнюю краіну.

“Мы маем надзею, што ліванскія католікі розных абрадаў, у гармоніі з евангельскімі запаведзямі і нашым жаданнем прымірэння паміж народамі і наступлення згоды, будуць спрыяць таму, каб іх маладая дзяржава фарміравала ва ўсіх сваіх дзецях дух адпаведны гэтым мэтам”, - казаў Пій ХІІ. Пантыфік адзначаў, што католікі ў Ліване, будуць больш актыўна імкнуцца да рэалізацыі гэтага задання, калі будуць ім будзе гарантавацца свабода веравызнання, спакойнага здзейснення касцёльнага навучання, абарона хрысціянскай сям’і, свабода сустрэчаў, інтэлектуальнага і маральнага выхавання моладзі ў адпаведнасці з каталіцкім навучаннем.








All the contents on this site are copyrighted ©.