2012-08-23 13:00:42

Іракскі навуковец: супраць хрысціян дзейнічаюць пэўныя сілы


RealAudioMP3 Існуюць сілы, якія дзейнічаюць супраць хрысціянскай прысутнасці на Блізкім Усходзе. У гэтым упэўнены прафесар Мехдат з Багдадскага універсітэта, які ў інтэрв’ю нашаму радыё падзяліўся сваімі разважаннямі адносна сітуацыі хрысціянскай меншасці ў Іраку. Паводле навукоўцы хрысціяне жывуць на тэрыторыі гэтай дзяржавы з І ст. і асабліва на працягу апошніх 50 гадоў зрабілі вялікі ўклад у будаўніцтва Іраку. Ён расказаў, што шмат вызнаўцаў Хрыста працавала ў галіне медыцыны, адукацыі і на будаўніцтве. “Але цяпер нас менш і менш. На працягу апошніх 30 гадоў колькасць хрысціян паменшылася з 20% да 5% іракскага насельніцтва”, - адзначыў прафесар.
На яго думку, асноўнай праблемай, для хрысціянскай супольнасці ў Іраку, з’яўляецца дзейнасць пэўных асобаў, якія спецыяльна ствараюць праблемы і намагаюцца знішчыць і разбурыць краіну.
Гаворачы аб адносінах з мусульманамі, прафесар Мехдат адзначыў, што яшчэ 40 гадоў таму яны былі на лепшым узроўні. Ён лічыць, што пэўная віна за гэта ёсць і на слабых іракскіх уладах, якія не ў стане гарантаваць бяспеку хрысціянам і часта не ўмешваецца ў некаторыі складаныя сітуацыі.
Ён расказаў, аб негатыўных наступствах шматлікіх войнаў, якія прайшлі на тэрыторыі Ірака і эмбарга якое існавала на працягу 30 гадоў. “Ірак – па-сапраўднаму стомленная краіна. Зараз эканамічная сітуацыя палепшылася, але грамадскае жыццё пагоршылася, бо няма бяспекі і спакою. Такім чынам, нават калі эканамічная сітуацыя выглядае лепш, без бяспекі народ жыць не можа”, - сказаў прафесар Мехдат.








All the contents on this site are copyrighted ©.