2012-08-23 13:33:11

Іерусалім: насілле ў хрысціянскім квартале


RealAudioMP3 Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма асудзіў напады на шматлікія каталіцкія сем’і, а таксама пашкоджанне маёмасці хрысціян ў адным з жылых кварталаў гэтага горада. Інцыдэнт адбыўся вечарам 20 жніўня. Канфлікт паміж групамі хрысціянскай і мусульманскай моладзі перарос ў напады на хрысціянскі квартал у выніку якога пацярпелі каля 80 каталіцкіх сем’яў. Злачынцы пашкодзілі жылыя дамы і машыны, якія ім прыналежалі. Гэта ўжо трэці напад на хрысціянскі раён Іерусаліма на працягу апошніх двух гадоў.

Раніцай 22 жніўня на месца інцыдэнта прыбылі, каб выказаць салідарнасць з пацярпелымі, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Тваль, кусташ Святой Зямлі а. Пьербаціста Піццабалла і дапаможны біскуп Іерусаліма Уіяльм Шомалі. Каталіцкія іерархі падкрэслілі неабходнасць устанаўлення добрасуседскіх адносін паміж хрысціянамі і мусульманамі і заклікалі спрыяць таму, каб прадухіліць падобныя сітуацыі ў будучыні.








All the contents on this site are copyrighted ©.