2012-08-23 15:58:43

Жэнева: хрысціяне абмяркуюць закон “аб блюзнерстве” у Пакістане


RealAudioMP3 23 жніўня Сусветная рада Цэркваў паінфармавала, што 17-19 верасня па яе ініцыятыве пройдзе міжнародная канферэнцыя на тэму сітуацыі рэлігійных меншасцяў у Пакістане. Форум пройдзе ў Экуменічным Цэнтры ў Жэневе з нагоды ХХІ сесіі Рады ААН па правах чалавека. Адзначаецца, што сустрэча адбудзецца ў рамках намаганняў, якія прыкладае Сусветная рада Цэркваў на карысць падтрымкі і салідарнасці з рэлігійнымі меншасцямі ў Пакістане. “Яны церпяць пераслед і рэпрэсіі па прычыне спрэчнага “закону аб блюзнерстве”, які існуе ў гэтай краіне на працягу амаль 30-ці гадоў”, - адзначаецца ў паведамленні Сусветнай рады.

Падчас форума прадугледжаны выступленні прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў Пакістана а таксама грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць дзеля абароне іх правоў. “Гэтая канферэнцыя пройдзе з мэтай ўзняць да міжнароднага узроўню дыскусію аб пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне, а таксама аб злоўжываннях “законам аб блюзнерстве”, які прадугледжвае пакаранне смерцю кожнага, каго прызнанаюць вінаватым”, - расказаў Джордж Хунакара, дырэктар Камісіі па міжнародных справах Сусветнай Рады Цэркваў.

Сумна вядомы закон “аб блюзнерстве” быў прыняты ў Пакістане ў 1986 г. За непаважлівае стаўленне да Карану закон прадугледжвае пажыццёвае пазбаўленне волі, абразлівыя словы ў адрас Мухамеда караюцца смерцю.
Толькі за 2012 г. у Пакістане на падставе гэтага закону былі асуджаныя 38 чалавек, з іх 14 – хрысціяне.










All the contents on this site are copyrighted ©.