2012-08-23 14:23:16

Арцыбіскуп Тамазі: на Захадзе хрысціяне дыскрымінуюцца


RealAudioMP3 23 жніўня перад удзельнікамі форума “Сустрэча дзеля сяброўства паміж народамі”, які праходзіць у італьянскім Рыміні, выступіў арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Ватыканскі дыпламат нагадаў, што правы веруючых людзей сёння абмяжоўваюцца ў многіх частках свету. Іерарх прывёў прыклад узброеных нападаў на хрысціян у Нігерыі, прымушэнне вызнаўцаў Хрыста да эміграцыі з Блізкага Усходу, дыскрымінацыі ў Індыі.

Арцыбіскуп Тамазі звярнуў увагу таксама на тое, што хрысціяне церпяць пераслед не толькі ў тых рэгіёнах дзе з’яўляюцца меншасцю, але нават у Еўропе. На яго думку, на Захадзе шырока распаўсюджана меркаванне, паводле якога рэлігія з’яўляецца перашкодай для індывідуальнай свабоды чалавека. “Краіны, якія намагаюцца знішчыць грамадскую ролю рэлігіі, парушаюць такім чынам правы вернікаў”, - заявіў іерарх.

Паводле іерарха ў краінах Захаду, правы хрысціян абмяжоўваюць не прадстаўнікі іншых рэлігійных груп, але само грамадства. Ён падкрэсліў, што нажаль такая стратэгія дзейнічае паспяхова, і перашкаджае хрысціянскім каштоўнасцям выконваць сваю ролю ў грамадскіх рашэннях.








All the contents on this site are copyrighted ©.