2012-08-22 14:57:38

Шчодрасць вернікаў дапамагае пакліканням


RealAudioMP3 Тайванскае аддзяленне Папскіх місійных спраў заклікае ўсіх католікаў не забывацца аб канкрэтнай дапамозе для падтрымання пакліканняў. “60 гадоў таму для падтрымкі ўзрастання пакліканняў на Тайвані даваў фонды аддзел Папскіх місійных спраў Сусветнага Касцёла. Сёння мы маем магчымасць дапамагчы іншым. Гэта значыць, наш абавязак рабіць свой узнёсак дзеля падтрымкі пакліканняў у бедных рэгіёнах свету:з гэтай мэтай “усыновім” семінарыстаў ў Афрыцы!” - гаворыцца ў закліку тайваньскіх місіянераў. Як паведаміў агенцтву “Fides” нацыянальны дырэктар аддзялення Папскіх місійных спраў кс.Фелічэ Геш, “ у Aфрыцы на фармацыю аднаго семінарыста, якая доўжыцца 5 гадоў, патрэбна 2,500 т. долараў. У Aфрыцы ёсць вельмі многа маладых людзей, якія жадаюць стаць святарамі, але часта не хапае сродкаў, каб усіх ахапіць”.
Святар расказаў таксама, што ў Касцёле Тайваня ўсе вернікі кожную нядзелю моляцца за пакліканні. Аднак, лічыць кс. Фелічэ Геш, адной толькі малітвы – недастаткова. Неабходна канкрэтна дапамагаць матэрыяльнымі сродкамі. “Менавіта так распаўсюджваецца Евангелле Езуса Хрыста на ўсе куткі свету”, сказаў святар. Тайваньсі місіянер выказаў перакананне, што з агульнай дапамогай, праз шчодрасць усіх вернікаў Касцёла можна дапамагчы евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.