2012-08-22 13:11:49

Удзельнікі “Кола вучняў Ратцынгера” паразважаюць над экуменізмам


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI прыме ўдзел ў працы “Кола вучняў Ратцынгера”. Пасяджэнне гэтага аб’яднання былых вучняў Пантыфіка адбудзецца 30 жніўня ў летняй рэзідэнцыі Папы ў Кастэль Гандольфа. Тэма сёлетняй сустрэчы “Плады экуменізма і пытанні ў дыялогу з лютэранамі і англіканамі”. Адпраўной кропкай да дыскусіі будзе кніга кардынала Вальтэра Каспера, былога старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству: “Збор пладоў – асновы хрысціянскай веры ў экуменічным дыялогу”, якая была апублікавана ў 2009 г.

Удзельнікі праслухаюць і абмяркуюць даклады , між іншым, кардынала Курта Коха, цяперашняга старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і лютэранскага біскупа на пенсіі Ульрыха Вілцкэнса, які з’яўляецца экспертам і перакладчыкам Новага Запавету. Акрамя таго, вялікае экуменічнае значэнне маюць яго каментары да Евангелля паводле св. Яна і Паслання да Рымлянаў.

Рэгулярныя сустрэчы з былымі вучнямі з Регенсбурга прафесара Ратцынгера зберагае ад самага пачатку стварэння гэтага гуртка, нават калі быў абраны Папам. “Я вельмі ўдзячны за тое, што Бэнэдыкт ХVI заўсёды верны сваім вучням. Кожнаму з іх праяўляе цікавасць і асабістую павагу”, - сказаў Ганс-Ёахім Яшкэ, дапаможны біскуп Гамбурга.

У мінулыя гады Бэнэдыкт XVI запрасіў сваіх студэнтаў задумацца аб канцэпцыі Бога ў ісламе, аб тэорыі эвалюцыі, экуменізме і місіі, герменеўтыцы II Ватыканскага сабора, а ў мінулым годзе - аб новай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.