2012-08-22 13:27:20

Панафрыканскі кангрэс каталіцкіх вернікаў пройдзе ў Камеруне


RealAudioMP3 Біскупы Афрыкі склікаюць Кангрэс свецкіх католікаў усяго кантынента, які пройдзе ў сталіцы Камеруна Яўндзе 4-9 верасня. Ён арганізаваны Папскай Радай па справах свецкіх у супрацоўніцтве з Касцёлам у Камеруне як працяг падобных папярэдніх сустрэч на іншых кантынентах, апошняя з якіх была праведзена ў карэйскім Сеўле, у Азіі, у верасні 2010 года. У Камерун прыбудзе каля 300 дэлегатаў, якіх накіруюць нацыянальныя Канферэнцыі біскупаў, а таксама каталіцкія асацыяцыі і рухі, што дзейнічаюць на ўсім кантыненце. Тэма сустрэчы - “Быць сведкамі Хрыста сёння ў Афрыцы” дае магчымасць паглыбіць хрысціянскае пакліканне. Шырокая панарама пытанняў мабілізуе вернікаў на годную сустрэчу Года Веры. З гэтай мэтай будзе праведзены аналіз геапалітычнай сітуацыі і ролі Касцёла на Чорным кантыненце.
20 % насельніцтва Афрыкі складае моладзь ад 15 да 24 гадоў, а 42% - гэта яшчэ больш маладзейшыя афрыканцы. Таму на Канферэнцыі будуць кранацца адпаведныя тэмы – укладу маладых вернікаў у жыццё Касцёла і іх уплыў на грамадскае развіццё сваіх краін, што патрабуе адэкватнай падрыхтоўкі і адукацыі.
У святле місійнага паклікання свецкіх вернікаў у аснову працаў пакладзены Апостальскія дакументы: адгартацыя “Christifideles Laici (1988)”, энцыкліка “Redemptoris Missio” (1990) і дзве Апостальскія адгартацыі, прынятыя Сінодам афрыканскіх біскупаў: “Ecclesia in Africa” і (1995) і “Africae munus” (2011).








All the contents on this site are copyrighted ©.