2012-08-22 12:54:16

Бэнэдыкт XVI спачувае ў сувязі са смерцю эфіопскага палітыка


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю прэм’ер-міністра Эфіопіі Мелеса Зенаўі. У спецыяльнай тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, адзначаецца, што даведаўшыся аб смерці прэм’ер-міністра Мелеса Зенаўі, Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI пасылае шчырыя спачуванні сям’і Зенаўі і ўсяму народу Эфіопіі. Святы Айцец запэўнівае ў малітве аб вечным супакоі для яго і просіць благаслаўлення Усемагутнага Бога, у якасці суцяшэння і надзеі для блізкіх памерлага палітыка. Прэм’ер-міністр Эфіопіі Мелес Зенаўі памёр ў Бельгіі на 57 годзе жыцця, дзе лячыўся ад цяжкай хваробы.









All the contents on this site are copyrighted ©.