2012-08-21 16:54:10

Святая Зямля: унікальныя знаходкі эпохі караля Давіда


RealAudioMP3 Іерусалімскі яўрэйскі універсітэт заявіў аб новым унікальным навуковым адкрыцці. У выніку археалагічных раскопак, якія праводзіліся ў юдэйскім горадзе-крэпасці Кхеберт Каяфа ў далліне Елах быў знойдзены надзвычайны скарб: рэчы, якія праліваюць святло на тое, як праходзілі рэлігійныя абрады ў гэтай мясцоваці ў часы ізраэльскага караля і прарока Давіда. Раскопкі праводзіліся з 2007 г. групай археолагаў пад кіраўніцтвам Ёзэфа Гарфінкеля. Яны знайшлі вялікую колькасць керамічнага посуду, аздобленага металамі і камянямі, які меў культавае прызначэнне. Рэчы знаходзіліся ў дзвюх вялікіх залах, якія служылі ў якасці сакральных месцаў, што бачна па элементах архітэктуры, і з’яўляюцца, на думку спецыялістаў, толькі частках вялікага палацу.
Знаходкі даволі дакладна адпавядаюць біблійным апісанням адпраўлення рэлігійнага культу ў перыяд праўлення караля Давіда. Удакладняецца, што знойдзеная святыня была пабудавана на 30-40 гадоў раней,чым храм Саламона.
Навукоўцы вызначылі таксама, што ў гэтым будынку тагачасныя жыхары рэгіёну адпраўлялі культ інакш, чым суседнія народы. Як адзначае прафесар Гарфінкель, такім чынам абвергнуты “ гіпотэзы, што кароль Давід толькі міфічны вобраз ці кіраўнік невялікага племя.” Таксама прафесар дадае, што былі знойдзены тысячы костак разнастайных жывёлін, але ніякага следу – свіней. “Гэта паказвае, што народ Кхеберт Хаяфа захоўваў дзве біблійныя забароны: адносна свініны і разьбы па камяню для выяў людзей і жывёл, - значыць, практыкавалі культ, які адрозніваўся ад хананейскага і філістымлянскага”. Па канструкцыі адкрытых залаў можна меркаваць, лічаць вучоныя, аб высокім ўзроўні ўрбаністычнай забудовы, існаванні дзяржавы і сацыяльнай эліты. Такім чынам, з’явіўся матэрыяльны доказ біблійнай традыцыі народу Ізраэля як монатэістычнага.








All the contents on this site are copyrighted ©.