2012-08-21 14:53:16

Нігерыйскі іерарх заклікаў СМІ адзінагалосна асудзіць насілле


RealAudioMP3 Арцыбіскуп нігерыйскага Лагаса Альфрэд Марцінс заклікаў ўлады краіны да дыялогу з радыкальнай ісламскай сектай “Бако Харам”, якая абвясціла вайну мясцовай хрысціянскай супольнасці і здзейсніла шэраг тэрактаў каля каталіцкіх касцёлаў. Іерарх выступіў са спецыяльным паведамленнем перад журналістамі ў сувязі з новымі нападамі на святыні, якія адбыліся некалькі дзён таму. “Вайна, у гісторыі чалавецтва, ніколі не прыносіла трывалага міру”, - адзначыў іерарх. Ён падкрэсліў, што “іслам з’яўляецца рэлігіяй міру” і тыя, хто здзяйсняе тэрарыстычныя акты “не з’яўляюцца сапраўднымі мусульманамі, а хутчэй тэрарыстамі, якія імкнуцца да дэстабілізацыі краіны”.

Арцыбіскуп заклікаў ўлады “дзейнічаць тэрмінова і з рашучасцю супраць такога роду праяўлення агрэсіі”, але не адмаўляцца ад перамоваў, бо “заўсёды лепш, калі бакі канфлікта разам сядуць за стол і прадставяць свае прэтэнзіі ў форме канструктыўнага дыялогу”.

Іерарх звярнуўся да мясцовай прэсы, каб у адзін голас асудзіць насілле і паказаць насельніцтву правільны шлях якім трэба ісці. “СМІ – гэта агенты перамен якія могуць мабілізаваць, умацаваць і спрыяць пазітыўным каштоўнасцям у грамадстве”, - сказаў арцыбіскуп. Іерарх заклікаў вернікаў працягваць маліцца Богу, які можа прынесці сапраўдны мір і гармонію патрэбныя краіне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.