2012-08-21 17:02:46

Нунцый у Сірыі: хрысціяне пакліканы “будаваць масты”


RealAudioMP3 Апостальскі нунцый ў Дамаску арцыбіскуп Марыа Дзінары заклікаў абодва бакі, якія прымаюць удзел у сірыйскім канфлікце, прытрымлівацца тых рамак, якія акрэслены міжнародным гуманітарным правам. Ён падтрымаў ідэю аб тым, што канфлікт павінен быць вырашаны ўнутры краіны пры мінімальным умяшальніцтве звонку, але пры падтрымцы міжнароднай супольнасці. Акрамя таго, арцыбіскуп Дзінары выказаў спадзяванне на пазітыўны ўклад, які могуць зрабіць у вырашэння сірыйскіх праблем прадстаўнікі хрысціянскай супольнасці.
“У такой трагічнай сітуацыі місія хрысціян вельмі ясная – быць, паводле свайго паклікання, будаўнікамі мастоў. Прыклады гэта ёсць паўсюль. Я бачу, вельмі прыгожыя, нават гераічныя сведчанні, і не толькі на асабістым узроўні, а ў тым ліку і з боку цэлых парафіяльных супольнасцяў. Ёсць свецкія вернікі, моладзь, уключаныя ў гэтую вельмі патрэбную і неабходную у дадзены момант менавіта хрысціянскую місію: будаваць масты”, - падкрэсліў арцыбіскуп Дзінары.
Ён расказаў, што хрысціянскія супольнасці аказваюць вялікую дапамогу людзям, незалежна ад іх палітычных позіркаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.