Кіраўнік Залы Друку
Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі абвергнуў чуткі, распаўсюджаныя некаторымі
СМІ аб тым, што візіт Бэнэдыкта ХVI у Ліван, які запланваны на 14-16 верасня, можа
не адбыцца, з прычыны ваенных дзеянняў у суседняй Сірыі. “Падрыхтоўка да падарожжа
Папы ў Ліван працягваецца без ніякіх сумневаў з боку Ватыкана”, - сказаў прадстаўнік
Апостальскай Сталіцы. Ён таксама адзначыў, што “папамабіль, якім будзе карыстацца
Святы Айцец, ужо адпраўлены ў Бейрут”.