2012-08-21 16:24:34

Каталіцкі Касцёл успамінае св. Пія Х


RealAudioMP3 21 жніўня ў Касцёл успамінае св. Пія Х, які кіраваў Касцёлам з 1903 па 1914 г. Постаці гэтага святога, у 2010 г. Бэнэдыкт ХVI прысвяціў адну з сваіх катэхез прамоўленых падчас агульнай аўдыенцыі. Папа адзначаў, што Пій Х здзейсніў вялікія рэформы у Касцёле. Адной з яго галоўных заслугаў Пантыфік назваў напісанне катэхізіса, якім карысталіся не адно пакаленне католікаў. “Як сапрыўдны пастыр ён зразумеў, што сітуацыя той эпохі, таксама з прычыны распаўсюджвання феномену эміграцыі, патрабавала катэхізісу, да якога кожны вернік мог бы звярнуцца незалежна ад месца і абставінаў жыцця. Гэты катэхізіс, які быў названы “Пія Х” для многіх стаў сапраўдным надзейным правадніком для разумення праўды дзякуючы простай мове, а таксама яснаму і дакладнаму тлумачэнню”, – адзначаў Бэнэдыкт ХVI.

Святы Айцец падкрэсліваў, што дзякуючы св. Пію Х адбыліся вялікія змены ў літургіі Касцёла і духоўнай музыцы. Пры гэтым Папе з’явіліся першыя рэлігійныя часопісы.








All the contents on this site are copyrighted ©.