Гадавіна першага падарожжа Рымскага Пантыфіка ў Лацінскую Амерыку
44 гады таму 21 жніўня
1968 г. адбыўся першы ў гісторыі візіт Рымскага Пантыфіка на тэрыторыю Паўднёвай Амерыкі.
Яго дзейсніў папа Павел VI. Краіна, якой выпаў гонар прымаць Пантыфіка была Калумбія.
Менавіта ў сталіцы гэтай дзяржавы, горадзе Багаце, праходзіла ІІ Генаральная Асамблея
біскупаў Лацінскай Амерыкі і Эўхарыстычны Кангрэс, у якіх прыняў удзел Павел VI. У
праграме візіту Святога Айца была сустрэчы з калумбійскім прэзідэнтам, мясцовым духавенствам,
журналістамі, прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці, сталічнымі ўладамі. Акрамя таго,
Папа ўдзеліў святарскае пасвячэнне 200 лацінаамерыканскім дыяканам. Падчас сустрэчы
з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса Павел VI звярнуў увагу на зацікаўленасць Апостальскай
Сталіцы ў развіцці народаў, міры і справядлівасці, доказам чаму з’яўляецца апублікаванне
энцыклікі “Populorom progressio” і стварэнне Папскай рады “Iustitia et pax”. Папа
адзначаў, што бедныя народы маюць права на развіццё, і ніхто не можа іх пакінуць у
адзіноце. Ён заклікаў да міжнароднай і сусветнай салідарнасці з імі. “Гэта тычыцца
нас, слухаць іх просьбы і намагацца адказаць на іх. Мы кажам ім: дапаможам разам!
Вы, як пасланнікі свецкіх уладаў, і мы як прадстаўнікі ўладаў духоўных, павінны супрацоўнічаць
у гэтай сферы, дзеля аднаго задання. Наша мэта ідэнтычная, але сродкі розныя. Ад іх
гармоніі павінны нарадзіцца, практычныя і плённыя рашэнні, якіх чакае свет”, - казаў
Павел VI.