2012-08-20 13:42:33

Хрысціянскія арганізацыі патрабуюць павагі да правоў чалавека ў Іерусаліме


RealAudioMP3 Да ўстанаўлення трывалала міра ў Іерусаліме заклікалі ў адкрытым лісце да ААН, арганізацыі “Pax Christi International” і Экуменічная Рада Цэркваў. Заклік быў скіраваны ў сувязі з маючай адбыцца 10-28 верасня ў Жэневе сесіі ААН прысвечанай праблеме правоў чалавека. У пасланні адзначаецца, што “Іерусалім мае асаблівы статус, у сувязі з яго рэлігійнай і плюралістычнай важнасцю”, таму паводле хрысціянскіх арганізацыі, неабходна асудзіць “парушэнне правоў чалавека і міжнародныя законы, якія пагражаюць мірнай будучыні ў горадзе”, бо “гэтыя пагрозы тычацца не толькі яго жыхароў, але ўсёй сусветнай супольнасці”. Адзначаецца, што для таго, “каб забяспечыць мірную будучыню” неабходна “гарантаваць павагу да нацыянальных і рэлігійных адметнасцяў”. “Pax Christi International” і Экуменічная Рада Цэркваў заклікалі Раду па правах чалавека ААН, забяспечыць свабоднае перасоўванне для ўсіх жыхароў Іерусаліма, прызначыць спецыяльнага дакладчыка ААН па праблемах гэтага гораду, а таксама тэрмінова прыняць “рашэнне, якое будзе гарантваць поўную павагу да правоў чалавека і міжнародных законаў, асабліва ва усходнім Іерусаліме”, каб “усе жыхары розных веравызнанняў маглі жыць, працаваць і маліцца побач у міры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.