2012-08-20 12:36:47

ЗША: каталіцкая кампанія супраць беднасці


RealAudioMP3 Па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў ЗША быў створаны спецыяльны сайт з інфармацыяй аб узроўні беднасці ў краіне, а таксама спосабах барацьбы з ёй. Партал www.povertyusa.org дае магчымасць пазнаёміцца з інтэрактыўнымі картамі, статыстыкай беднасці ў кожных з рэгіёнаў Злучаных Штатаў, а таксама здзейсніць віртуальную экскурсію ў жыццё самых безабароных жыхароў краіны. Сайт быў створаны Каталіцкай кампаніяй за чалавечае развіццё і Аддзелам епіскапата ЗША па праблемах справядлівасці, міру і чалавечага развіцця. Штодзённа сайт абнаўляе навіны аб рэальнай сітуацыі з беднасцю ў краіне. Акрамя таго наведвальнікі вэб-рэсурса могуць пазнаёміцца з прынцыпамі і прыкладамі дзейнасці невялікіх лакальных арганізацый, якія працуюць у сферы барацьбы з беднасцю. Паводле апошніх статыстычных дадзеных у ЗША пражывае каля 46 млн. бедных.

Каталіцкая кампанія за чалавечае развіццё – з’яўляецца ініцыятывай нацыянальнага ўзроўню пры амерыканскім епіскапаце, якая рэалізуе праграму па барацьбе з беднасцю, дапамагаючы людзям з нізкімі заробкамі ў пытаннях якія тычацца іх штодзённасці, утрымання сям’і і жыцця ў грамадстве. У місію кампаніі ўваходзіць таксама заданне навучыць жыццю ва ўмовах беднасці і пазнаёміць з прычынамі, якія да яе прыводзяць. Удзельнікі ініцыятывы праводзяць адукацыйныя заняткі на падставе біблійных тэкстаў і сацыяльнага навучання Касцёла. Каталіцкая кампанія за чалавечае развіццё шырока падтрымліваецца католікамі ў ЗША, асабліва праз перыядычны збор сродкаў для бедных у парафіях.








All the contents on this site are copyrighted ©.