2012-08-19 13:45:21

Папа павіншаваў жыхароў Габона з Днём Незалежнасці


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў віншавальную пасланне да прэзідэнта Габонскай Рэспублікі Алі бэн Бонга Андзімбы, з нагоды 52-годдзя незалежнасці гэтай цэнтральнаафрыканскай краіны, якое адзначалася 17 жніўня. Пасланне перадаў кіраўніку дзяржавы Апостальскі нунцый у Габоне. У ім Папа выразіў свае гарачыя пажаданні ў сувязі з нацыянальным святам і запэўніў у малітве аб тым, каб усе жыхары Габона мелі мужнасць і імкненне да паглыблення салідарнасці паміж усімі членамі і групамі грамадства. “Няхай Бог адорыць лідэраў і жыхароў Габону сваімі багатымі благаслаўленнямі”, - пажадаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.