2012-08-19 12:55:53

Бэнэдыкт XVI: візіт Патрыярха Кірыла ў Польшчу абуджае надзею на будучыню


RealAudioMP3 Пасля малітвы “Анёл Панскі” вітаючы вернікаў з розных краін свету, Папа звярнуўся да прысутных пілігрымаў з Польшчы. Ён нагадаў аб важнасці візіта Патрыярха Маскоўскага Кірыла І, які зараз праходзіць у гэтай краіне і адзначыў, што ён абуджае надзею на будучыню. “У гэтыя дні, госцем Праваслаўнай Царквы ў Польшчы з’яўляецца Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл І. Сардэчна вітаю, Яго Святасць, а таксама ўсіх праваслаўных вернікаў. Праграма гэтага візіту ўключае ў сябе таксама сустрэчу з каталіцкімі біскупам і падпісанне дэкларацыі аб братэрскай еднасці і супрацоўніцтве паміж нашымі Цэрквамі дзеля росквіту евангельскіх каштоўнасцяў у сучасным свеце ў духу той самай веры ў Езуса Хрыста. Гэта важная падзея, якая абуджае надзею на будучыню”, - сказаў Святы Айцец. Папа даверыў плёны візіта Маскоўскага Патрыярха ў Польшчу Найсвяцейшай Панне Марыі і адзначыў, што просіць для яго Божага благаслаўлення.







All the contents on this site are copyrighted ©.