2012-08-18 14:45:33

Харыса – ліванскі санктуарый, які наведае трэці Папа


RealAudioMP3 Цэнтрам ліванскага каталіцтва з’яўляецца мястэчка Харыса, якое знаходзіцца на вышыні 650 м над узроўнем мора ў 25 км. ад Бейрута і вядома санктуарыем Маці Божай Ліванскай, які штогод наведваюць тысячы пілігрымаў. Вяршыню гэтага санктуарыя ўпрыгожвае вялізарная скульптура Найсвяцешай Панны Марыі. На схілах, вакол яго размешчаны шматлікія манастыры, рэзідэнцыі мараніцкага, мельхіцкага, армянскага і сіра-каталіцкага Патрырхаў, а таксама Апостальская нунцыятура. У ёй спыніцца падчас падчас свайго вераснёўскага падарожжа ў Ліван Бэнэдыкт XVI.

Цікава, што гэта будзе ўжо трэці візіт намеснікаў св. Пятра ў Харысу. Яшчэ ў 1954 г., з нагоды 50-годдзя пабудовы санктуарыя, сюды, у якасці прадстаўніка Пія ХІІ, прыязджаў кардынал Анджэла Ранкалі, будучы папа Ян ХХІІІ. Ён перадаў ліванскім вернікам пасланне Пія ХІІ у якім заклікаў спрыяць будаванню міра ў рэгіёне. Кардынал Ранкалі нагадваў аб абяцаннях Лівана дадзеных Апостальскай Сталіцы, які тычыліся гарантавання свабоды веравызнання, касцёльнай дзейнасці, абароны хрысціянскай сям’і, магчымасці адукацыі і выхавання моладзі ў адпаведнасці з навучаннем Касцёла.

У 1997 г., падчас свайго Апостальскага падарожжа ў Ліван санктуарый у Харысе наведваў папа Ян Павел ІІ. Тут Пантыфік сустракаўся з ліванскай моладзю і казаў ім аб неабходнасці аўтэнтычнага хрысціянскага сведчання для спрыяння міру ў рэгіёне.

Нарэшце, 14 верасня 2012 г. тэма міру будзе гучаць у Харысе зноў. Сюды, адразу пасля прыбыцця ў Ліван прыедзе Бэнэдыкт XVI. Плануецца, што ў гэтым санктуарцыі Святы Айцец падпіша Апостальскую адгартацыю для Блізкага Усходу – выніковы дакумент Сінода Біскупаў для гэтага рэгіёну, які праходзіў у Ватыкане ў 2010 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.