2012-08-18 12:10:46

Прэмію “Pax Christi” атрымае нігерыйскі каталіцкі іерарх


RealAudioMP3 За ўклад у будаванне мастоў сяброўства і дыялога паміж хрысціянамі і мусульманамі ў Нігерыі арцыбіскуп Абуджы Джон Аларунфемі Анаекан атрымае прэмію “Pax Christi”. Яно штогадова прысуджаецца асобам спрыяючым перамозе над нянавісцю і несправядлівасцю ў свеце. Уручэнні прэміі пройдзе 31 кастрычніка ў Брусэлі. 68-гадовы арцыбіскуп Аларунфемі Анаекан з’яўляецца намеснікам кіраўніка Афрыканскай рады рэлігійных лідэраў. Падчас ІІ спецыяльнай сустрэчы Сінода Біскупаў для Афрыкі ён кіраваў камісіяй, якая рэдагавала выніковы дакумент форума. У жніўні мінулага года, пасля нападаў на хрысціянскія святыні ў Нігерыі іерарх заклікаў жыхароў краіны да мілітвы, каб хрысціяне і мусульмане Нігерыі маглі супольна будаваць будучыню сваёй краіны. Прэмія “Pax Christi” уручаецца з 1988 г. аднайменным рухам, які узнік яшчэ у 1945 г., з мэтай спрыяць міру ва ўсім свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.