2012-08-18 12:15:00

Папа прызначыў новага нунцыя ў Ізраілі


RealAudioMP3 18 жніўня Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Джузэппэ Лацарота новым Апостальскім нунцем ў Ізраілі, а таксама Апостальскім дэлегатам у Іерусаліме і Палестыне. Да гэтага часу ён прадстаўляў Папу і Апостальскую Сталіцу ў Аўстраліі. Арцыбіскуп Лацарота пачаў сваю дыпламатычную кар’еру у 1971 г. Ён працаваў у нунцыятурах Замбіі і Малаві, Бельгіі, Кубы, Іерусаліма, а таксама быў супрацоўнікам Аддзела па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Яго Святасці Папы. У 1994 г., у самы разгар Іракскай вайны, дыпламат быў прызначаны Янам Паўла ІІ Апостальскім нунцыем у гэтай краіне. Адначасова ён выконваў абавязкі дыпламатычнага прадстаўніка Святога Пасаду ў Іарданіі. У 2001 г. арцыбіскуп Лацарота быў пераведзены ў Ірландыю. І нарэшце, у 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў дыпламата нунцыем у Аўстраліі. Тут ён працаваў да сённяшняга новага прызначэння.

У інтэрв’ю нашаму радыё дыпламат падзяліўся сваімі першымі ўраджаннямі і планамі адносна новай місіі. Ён расказаў, што праца ў Ізраілі яму знаёма, бо ў перыяд паміж 1982-1984 гг. ён ўжо выконваў дыпламатычную місію ў Іерусаліме, хоць і не ў якасці нунцыя.

“Зараз я вяртаюся, каб з поўнай адказнасцю прадстаўляць Святога Айца. Я ведаю, што гэта вельмі важны выклік. Аднак, гэты выклік я прымаю з радасцю, бо думаю, што важна працягваць тую вялікую працу, якая на працягу гэтых апошніх гадоў з шчырасцю тут была зроблена маімі папярэднікамі. Я буду працягваць іх намаганні і зраблю свой уклад для развіцця дыялога і міра”, - сказаў арцыбіскуп Лацарота.

Новапрызначаны нунцый падкрэсліў, што хоча паспрыяць таму, каб хрысціянская супольнасць у Ізраілі, была сведкам Хрыста і спрыяла прымірэнню і братэрству паміж народамі, якія тут пражываюць.








All the contents on this site are copyrighted ©.