2012-08-17 10:49:33

Традыцыяналісцкая група ўвайшла ў поўныя зносіны з Касцёлам


RealAudioMP3 Традыцыяналісцкая група, заснаваная на выспе ў Шатландыі была афіцыйна прынята ў лона Каталіцкага Касцёла. Кангрэгацыі Сыноў Найсвяцейшага Адкупіцеля, таксама вядомай пад назвай Міжальпійскія рэдэмптарысты, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі быў нададзены статус святарскага інстытута на дыяцэзіяльным праве. Супольнасць, якая налічвае каля 15 членаў, знаходзілася ў нявызначаным стане з 2008 г., калі абвясціла аб сваім жаданні ўвайсці ў поўныя зносіны са Святым Пасадам.

Усё вызначыў дакумент Бэнэдыкта XVI “Summorum Pontificum”, які зацвердзіў магчымасць адпраўлення лацінскай св. Імшы паводле так званага трыдэнцкага абраду. Раней супольнасць была часткай Брацтва св. Пія X, лефэбрыстаў, традыцыяналісцкай групы, якая вядзе зараз дыялог аб аднаўленні зносін з Апостальскай Сталіцай.

22 жніўня ў супольнасці адбудуцца манаскія абаяцанні. Усе 15 асоб збяруцца ў доме на Папа Стронсэй, невялікім востраве, які ўваходзіць у групу Оркнейскіх астравоў, на паўночным усходзе Шатландыі. Абяцанні будзе прымаць біскуп Х’ю Гілберт з Абердзіна, як ардынарый гэтай касцёльнай акругі. Дарэчы, біскуп Гілберт атрымаў сакру роўна год таму, замяніўшы на пасадзе біскупа Пітэра Морана, які сышоў у адстаўку.







All the contents on this site are copyrighted ©.