2012-08-17 11:16:49

Святы Айцец атрымаў віншаванні і падзяку з Мадрыда


RealAudioMP3 Кардынал Антоніа Марыя Руока Варэла скіраваў Святому Айцэ тэлеграму, у першую гадавіну правядзення Сусветных дзён моладзі ў сталіцы Іспаніі. Арцыбіскуп Мадрыдскі назваў моладзевы форум “вялікай падзеяй ласкі” і падзякаваў Бэнэдыкту XVI за тое, што выбраў Мадрыд для правядзення “гэтай глабальнай сустрэчы”, “якую можна параўнаць са шчодрым засевам Евангелля ў сэрцах двух мільёнаў маладых людзей”.Кардынал Варэла ўдзячны Святому Айцу за пераказ маладым людзям евангельскіх ісцін. “Моладзь падтрымала заклік Хрыста, жыць ласкай сустрэчы з Ім у зносінах з Касцёлам”, - выказаў упэўненасць іерарх. Ён паабяцаў, што Мадрыд і Іспанія ніколі не забудуць Пантыфіка, яго адданасць і прыхільнасць служэнню Евангеллю, яго дабрыню і блізкасць да ўсіх. “Такім чынам, Святы Ойча, мы шлём бясконцае дзякуй”, - адзначаецца ў тэлеграме. Арцыбіскуп Мадрыдскі яшчэ падзякаваў Папе таксама за яго ўпэўненасць і сталасць, якія дапамагаюць Касцёлу ісці праз гэты свет да канчатковай сустрэчы з Панам, і паабяцаў маліцца за “Наступніка св. Пятра з любоўю і шчырсцю”.







All the contents on this site are copyrighted ©.