2012-08-17 14:21:25

Паўстала Эка-Біблія


RealAudioMP3 28 жніўня лідэры розных хрысціянскіх канфесій збяруцца на Галапагоскіх астравах з нагоды прэзентацыі экалагічнай Бібліі. Міжнародная ініцыятыва жадае заклікаць сучаснага чалавека , якому Бог даручыў стварэнне, да адказнасці за яго. Ініцыятарам выступіў Саюз Біблійных Таварыстваў, які аб’ядноўвае 145 арганізацый у 200 краінах. Кніга выйшла на іспанскай. Мэта Саюзу – перакласці яе на як мага большую колькасць моў.

Эка-Біблія звяртае ўвагу сучаснага чалавека, у перыяд глабальнага пацяплення, паглядзець на свет і навакольнае асяроддзе праз прызму навучання, якое змешчана ў Святым Пісанні. Кніга надрукавана расліннымі фарбамі на паперы, перапрацаванай з макулатуры. Як паведамляюць стваральнікі, усе наступныя выданні таксама будуць захоўваць прынцып “не пашкодзь прыродзе”.

Але галоўнае ў Эка-Бібліі – змест – яна складаецца з цытат Святога Пісання аб важнасці стварэння і адказнасці за яго перад Богам. І месца яе прэзентацыі выбрана не выпадкова – Галапагоскія астравы, дзе Дарвін, вывучаючы прыроду, стварыў сваю тэорыю эвалюцыі. Тут дагэтуль існуе амаль некранутая цывілізацыяй экасістэма. Астравы належаць Эквадору, да якога адсюль амаль 1000 км.

Сустрэча працягнецца да 1 верасня – дня, які адзначаецца многімі хрысціянамі як Дзень стварэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.