2012-08-17 14:24:45

Ватыканскі іерарх наведае Славакію


RealAudioMP3 Самым значным удзельнікам 16-га Сімпозіума па кананічным праве ў Славакіі будзе прэфект Вярхоўнага трыбуналу Апостальскай Сігнатуры, кардынал Рэйманд Лео Бёрк. Форум, які адбудзецца 21-24 жніўня, засяродзіцца над кампетэнцыяй і працай Апостальскай Сігнатуры. Перад сімпозіумам, у суботу 20 жніўня, кардынал Бёрк наведае браціслаўскую катэдру св. Марціна, пасля чаго памоліцца ля помніка ненароджаным дзецям каля так званага “Блакітнага касцёла”, дзе затым сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскага жыцця горада.

Паходзячы з ЗША, кардынал з’яўляецца адным з самых вядомых барацьбітоў за годнасць і непарушнасць жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.