2012-08-17 17:16:09

Буйны міжнародны каталіцкі форум пройдзе у Італіі


RealAudioMP3 Сёлетняя ўжо 33-я Сустрэча ў Рыміні пройдзе на тэму “Чалавечая прырода і адносіны з бясконцасцю”. Вернікі з усяго свету прыедуць сюды, каб дыскутаваць аб праблемах сучаснай моладзі і эканомікі. На форум, які пачнецца 19 жніўня, прыбудзе прэм’ер-міністр Італіі Марыё Монці. У дыскусіях прыме ўдзел кардынал Жан Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

Эмілія Гварньеры, старшыня Фонду “Сустрэча для дружбы паміж народамі”, адзначыла, што галоўная задача дэбатаў – ніколі не забывацца, што на кожную падзею, асабістага ці глабальнага маштабу, хрысціянін павінен глядзець праз прызму сваёй веры. Яна ўпэўнена, што сэрца чалавека прагне бясконцасці.

На форуме чакаецца прыезд Прэзідэнта Генеральнай Асамблеі ААН і рэктара ісламскага ўніверсітэта аль-Азхар. Тут будзе ўздымацца шэраг пытанняў еўрапейскага і сусветнага маштабу, якія датычаць узаемаадносін паміж людзьмі, падкрэсліла старшыня Фонду, які з’яўляецца галоўным арганізатарам форуму ў Рыміні. Чакаецца, што да ўдзельнікаў сустрэчы сваё пасланне скіруе Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.