2012-08-16 13:21:46

“Маладыя кардыналы” Касцёла


RealAudioMP3 18 жніўня, праз шэсць месяцаў пасля атрымання кардынальскага берэту з рук Бэнэдыкта XVI, арцыбіскуп Берліна кардынал Райнэр Марыя Вёлькі будзе адзначаць сваё 56-годдзе. Сярод 208 кардыналаў – ён самы малады. У гісторыі Касцёла, канешне, гэта далёка не першы выпадак, калі такую ганаровую годнасць атрымлівае “малады іерарх”. Толькі на працягу ХХ ст. кардынальскі берэт атрымлівалі ва ўзросце да 50 гадоў 6 біскупаў. У 1901 г., ва зросце 37 гадоў кардыналам стаў чэшскі іерарх Леў Скрбенскі Хрыштэ. У 1903 г., ва ўзросце 38 гадоў – іспанскі біскуп Рафаэль Мэры дэль Валь. Ён у перыяд перад І Сусветнай вайной займаў пасаду Дзяржсакратара Яго Святасці Папы, а ў сярэдзіне ХХ ст. быў адкрыты яго беатыфікацыйны працэс. У 1967 г., ва ўзросце 47 гадоў, кардынальскі берэт атрымаў арцыбіскуп Кракаўскі Караль Вайтыла – бл. Ян Павел ІІ. Таксама ва ўзросце 47 гадоў стаў кардыналам калумбійскі іерарх Альфонса Лопэс Трухільё. Ён на працягу доўгіх гадоў узначальваў Папскую раду па справах сям’і і паводле журналістаў быў адным з кандыдытаў на Папскі пасад падчас канклаву 2005 г. У 48-гадовым узросце, у 1962 г., атрымаў кардынальскую годнасць каталіцкі арцыбіскуп з Перу Хуан Ландадзуры Рыкетс. І, нарэшце, у 50 гадоў стаў кардыналам былы арцыбіскуп Мюнхенскі Ёзэф Ратцынгер – папа Бэнэдыкт XVI. Гэта адбылося ў 1977 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.