2012-08-16 12:35:01

Папа павіншаваў заслужанага нігерыйскага іерарха


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI накіраваў віншаванне і падзяку кардыналу Энтані Акагі, арцыбіскупу Лагоса на пенсіі з нагоды 46-гадовага юбілею святарства. У пасланні, падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, падкрэсліваецца адданасць нігерыйскага іерараха, якой адзначалася яго пастырскае служэнне для Паўсюднага Касцёла. Падкрэсліваецца цяжкасці і абавязкі, з якімі кардынал Акагі сутыкнуўся падчас свайго доўгага душпастырскага жыцця.

Кафедра ў Лагосе была даверана іерарху 13 красавіка 1973 г. Ён прымаў удзел у працы спецыяльнай сесіі Сіноду Біскупаў, прысвечанай Каталіцкаму Касцёлу ў Афрыцы; яна прайшла ў красавіку-маі 1994 г. 21 кастрычніка 2003 г. ён быў прызначаны папам Янам Паўлам II кардыналам. Удзельнічаў у канклаве 2005 г. 25 мая 2012 г. Бэнэдыкт XVI прыняў яго адстаўку з пасады арцыбіскупа Лагосскага ў сувязі з асягненнем сталага ўзросту і выхадам на пенсію.







All the contents on this site are copyrighted ©.