2012-08-16 11:48:29

Бэнэдыкт XVI: “Каталіцкая акцыя” – гэта “школа святасці”


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI накіраваў пасланне ўдзельнікам 27-й Федэральнай асамблеі руху “Каталіцкая акцыя” у Аргенціне. Пантыфік заклікаў іх шчодра дзяліцца сваёй верай і падкрэсліў, што іх арганізацыя з’яўляецца “школай святасці”. “Вашы групы – гэта школа, у якой вы навучаецеся з поўнай адданасцю справе Божага Валадарства і глыбока евангельскаму ладу жыцця”, - напісаў Папа. На думку Святога Айца, сёння “Каталіцкая акцыя” можа дапамагчы ў стварэнні культуры гуманітарнай, станоўчай, адказнай – здольнай служыць краіне. Бэнэдыкт XVI назваў нараду – святам веры, паклікання і місіі. “Будзьце шчодрымі, прыязнымі, клапатлівымі і, перш за ўсё, будзьце сведкамі прыгажосці веры”, - напісаў ён. “Каталіцкая акцыя” Аргенціны налічвае сёння каля 30 тыс. членаў, якія належаць да 800 парафій. Арганізатары Федэральнай асамблеі паведамілі, што мерапрыемства пройдзе з 18 па 20 жніўня ў Лухан і збярэ 7 тыс. удзельнікаў з усёй Аргенціны і іншых краін Лацінскай Амерыкі. Сход, на іх думку, дапаможа абмену досведам евангелізацыі і вызначэнню напрамкаў дзейнасці на наступны трохгадовы перыяд. На асамблеі будуць прысутнічаць прадстаўнікі епіскапату краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.