2012-08-15 12:29:26

Сербскія праваслаўныя: папскага візіту ў 2013 г. не будзе


RealAudioMP3 Сербская Праваслаўная Царква абвергла здагадкі аб візіце Бэнэдыкта XVI у Сербію ў 2013 г. Папа “ні афіцыйна, ні неафіцыйна, ні прама, ні ўскосна, не кіраваў паведамленняў або па крайняй меры сігналу”, што ён хацеў бы наведаць Сербію, сказаў прадстаўнік Сербскай Царквы епіскап Ірыней 14 жніўня ў Заграбе. Таму пытання візіту Пантыфіка не існуе. Іерарх адрэагаваў такім чынам на паведамленне харвацкага каталіцкага інфармацыйнага агенцтва, якое ўзгадала аб магчымым візіце Папы на святкаванне 1700-годдзя выдання так званага Міланскага эдыкту імператара Канстанціна.

Епіскап Ірыней таксама падкрэсліў, што не было “апазіцыі асобных біскупаў” адносна папскага візіту. Аднак, Святы Сінод Сербскай Царквы прыняў аднагалоснае рашэнне, што на святкаванні ў наступным годзе будуць запрошаны выключна прадстаўнікі Праваслаўных Цэркваў, а таксама дэлегацыі высокага ўзроўню, але не кіраўнікі так званых іншаслаўных хрысціянскіх Цэркваў; гэта датычыць і Каталіцкага Касцёла.

Святы Пасад абвясціў у красавіку, што не было ніякіх канкрэтных планаў адносна падарожжа Папы ў Сербію, а журналісцкія спекуляцыі не маюць пад сабой глебы. Тым не менш, у Ватыкане “ляжыць” афіцыйнае запрашэнне Пантыфіку наведаць краіну ад Прэзідэнта Сербіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.